proekt_etika

proekt_etika Dane kontaktowe, mapa i wskazówki, formularz kontaktowy, godziny otwarcia, usługi, oceny, zdjęcia, filmy i ogłoszenia od proekt_etika, Odzież (marka), Warsaw.

Must go і наша агульная шчырая рэкамендацыя для вас у гэтыя Варшаўскія  выходныя - выстава Craft days ад .foundation Cra...
22/05/2026

Must go і наша агульная шчырая рэкамендацыя для вас у гэтыя Варшаўскія выходныя - выстава Craft days ад .foundation

Craft days - гэта мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню Польскіх рамёстваў. Імпульсам арганізацыі гэтай выставы стала уключэнне ў 2025 годзе Польскага пляцення з лазы ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

У 2022 годзе ў гэты ж спіс было дададзена Беларускае саломапляценне. І менавіта Беларускія саламяныя лялькі сталі крыніцай інспірацыі для стварэння лялек-бірулек.

Запрашаем вас па атрыманне эстэтычнай асалоды да выстывы і па набыццё свайго ўласнага саламянага абярэгу да нас (лялькі можна знайсці на сайце, альбо замовіць праз асабістыя)

Асобная ўвага і захапленне прысвячаюцца і яе строю

Tribute to crafts: 3/3Рамёствы - як фундаментальная база Беларускай традыцыі і сучаснай моды. Як дыялог паміж рукой і ма...
14/05/2026

Tribute to crafts: 3/3

Рамёствы - як фундаментальная база Беларускай традыцыі і сучаснай моды. Як дыялог паміж рукой і матэрялам, як досвед, назапашаны пакаленнямі, як тэхнікі, што ўражваюць сваёй эстэтычнай глыбінёй і цэласцю. Ушанаванню рамёстваў і чалавечай майстэрнасці мы з Алінай прысвячаем трыпціх фотапрац, вырабы на якіх створаны цалкам уручную



Рушнік быў пашыты з ужыванай фіраны. Вышыўка выканана ўручную процягам на аснове арнаментальных матываў з традыцыйных Беларускіх рушнікоў
_____

Craftsmanship as the foundation of Belarusian tradition and contemporary fashion. As a dialogue between the hand and the material, as knowledge accumulated through generations, as techniques that captivate with their aesthetic depth and integrity. Through this triptych of photographic works, Alina and I pay tribute to crafts and human mastery — the garments featured in the images are created entirely by hand



The “rušnik” was made from some used curtain. The embroidery was done by hand using the «prociah» technique, based on ornamental motifs from traditional Belarusian ritual towels.

KARALI - NEW EDITIONГучныя і акцэнтныя, каб цягнулі на сябе ўвагу і маніфеставалі прыгажосць гэтага традыцыйнага ўпрыгож...
28/04/2026

KARALI - NEW EDITION

Гучныя і акцэнтныя, каб цягнулі на сябе ўвагу і маніфеставалі прыгажосць гэтага традыцыйнага ўпрыгожання

Каралі
даўжыня: 34 см + 5 см
матэрыялы: Чэшскае шкло + срэбра 925
кошт: 170 pln / 40€

Каралевая нітка
даўжыня: 135 см
матэрыялы: Чэшскае шкло + нержавелая сталь
кошт: 380 pln / 90 €

Паштовая дастаўка ў любую кропку

Ілюстрацыі з кнігі “Экспедыцыя 1928 году Вацлава Ластоўскага”

New shirt, new embroidery, new love❤️• ручная вышыўка• аздабленне шклянымі пацеркамі• аўтэнтычная схема пачатку ХХ ст, К...
08/04/2026

New shirt, new embroidery, new love❤️

• ручная вышыўка
• аздабленне шклянымі пацеркамі
• аўтэнтычная схема пачатку ХХ ст, Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці

Кашуля існуе ў адзіным экзэмпляры без магчымасці паўтору
Памер: Xs
Кошт: 800 pln / 190 €

Дастаўка па Польшчы і Еўропе безкаштоўна

ETYKA HOME Шаноўнае спадарства, напярэдадні вялікадня знайшла і сабрала прыкрасы для вашых святочных застолляўНабыць сур...
31/03/2026

ETYKA HOME

Шаноўнае спадарства, напярэдадні вялікадня знайшла і сабрала прыкрасы для вашых святочных застолляў

Набыць сурэткі альбо абрус можна праз ці ў каментарах. Ёсць опцыі самавываза ў Варшаве і паштовай дастаўкі

Сустракайце новую эру праекта LIAĽKA — Love Edition.• 1 бірулька = 2 лялькі• Кожная можа быць незалежнай, а можа застава...
09/02/2026

Сустракайце новую эру праекта LIAĽKA — Love Edition.

• 1 бірулька = 2 лялькі
• Кожная можа быць незалежнай, а можа заставацца ў пары ( якую абіраеце вы самі )

Памер кожнай лялькі - 10-11 см, даўжыня каралікаў-бранзалеткі - 21 см з улікам фурнітуры.

Матэрыял лялькі: рафія натуральная
Матэрыял караляў: чэшскае шкло (каралі здымныя)
Кошт: 250zł/ 70$/ 60€

100% ручная праца
паштовая дастаўка

Давайце разам святкаваць любоў, каханне і культуру♥️

з любоў’ю +
__________

Асобны вялікі дзякуй за генерацыю AI кантэнту для гэтага допісу . Нарабіла нам прыгажосці Алла, наробіць і вам

Etyka HomeГэта не пра сум ці настальгію. Etyka Home пра артефакты, мэтай існавання якіх з’ўляецца стварэнне адчування бе...
04/02/2026

Etyka Home

Гэта не пра сум ці настальгію. Etyka Home пра артефакты, мэтай існавання якіх з’ўляецца стварэнне адчування безумоўнай і бяспечнай утульнасці

У рамках гэтага напрамку будуць з’яўляцца як знойдзеныя (у Беларусі і Польшчы) скарбы са сваёй гісторыяй, так і (троху пазней) уласнаруч створаныя

То ж вашай увазе першы дроп хатніх артэфактаў:

- сурвэтка з ручной вышыўкай рышэлье: 35 см - 30 pln (у наяўнасці 2 шт, знойдзены ў Польшчы) - стан ідэяльны
- сурвэтка з машыннай вышыўкай: 32х42 см - 25 pln (знойдзена ў Беларусі) - ёсць некалькі малапрыкметных пажаўценняў
- абрус з ручной вышыўкай: 125х164 см - 150 pln (знойдзены ў Беларусі) - абрус жыў сваё лепшае жыццё, таму на ім прысутнічаюць малапрыкметныя плямы, у адным месцы трошкі пашкоджаны карункі
- абрус з ручной вышыўкай рышэлье: 81х85 см - 70 pln (знойдзены ў Польшчы) - прысутнічае 1 малапрыкметнае пажаўценне
- абррус з карункамі: 80х80 см - 80 pln (знойдзены ў Польшчы) - ідэяльны стан
- абрус карункавы: 80х140 см - 90 pln (знойдзены ў Польшчы) - стан ідэяльны

Набыць сурвэткі і абрусы можна праз Direct (дастаўка Польшча - 15 pln, Еўропа - 30 pln)

Каляндар, які можна вышывацьСтвараўся ён, па-першае, каб сваімі рукамі дакрануцца да Беларускай традыцыі: усе схемы зроб...
10/12/2025

Каляндар, які можна вышываць

Ствараўся ён, па-першае, каб сваімі рукамі дакрануцца да Беларускай традыцыі: усе схемы зроблены на аснове аўтэнтычных арнаментаў. А па-другое, каб 12 раз у 2026 годзе можна было запаволіцца і некалькі гадзін правесці наадзінцы з сабой і з вышыўкай крыжыкам

Узровень складанасці: падыходзіць для пачаткоўцаў

У наборы:
• каляндар
• інструкцыя
• неабходныя для працы матэрыялы (ніткі, іголка)
• падстаўка

Кошт: 210 pln / 50 €
Набыць можна на сайте (спасылка ў шапцы профілю), альбо праз DM

Паштовая дастаўка

Adres

Warsaw

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy proekt_etika umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij

Kategoria